Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эхінацы́сціс

(н.-лац. echonocystis)

травяністая расліна сям. гарбузовых з тонкімі разгалінаванымі сцёбламі, доўгачаранковым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эхінацэ́я

(н.-лац. echinacea)

травяністая расліна сям. складанакветных з шурпатым ланцэтным лісцем і пурпуровымі або чырвона-карычневымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эхіно́псіс

(н.-лац. echinopsis)

травяністая расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і белымі духмянымі кветкамі, што раскрываюцца ўвечары, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эхіну́ра

(н.-лац. echonuria)

гельмінт сям. акуарыідаў, паразітуе ў арганізме вадаплаўных птушак.

эхінурыёз

(ад эхінура)

глісная хвароба качак, гусей, лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак, якая выклікаецца эхінурай.

эхіуры́ды

(н.-лац. echiurida, ад гр. echis = гадзюка + ura = хвост)

клас кольчатых чарвей; жывуць на вялікіх глыбінях у акіянах.

эцы́дый

(н.-лац. aecidium)

базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на многіх сельскагаспадарчых і дэкаратыўных раслінах.

эцю́д

(фр. étude)

1) эскізная замалёўка часткі будучага жывапіснага твора, выкананая з натуры;

2) вучэбнае маляванне з натуры (пайсці на эцюды);

3) музычны твор віртуознага характару;

4) невялікі теор літаратурнага, навуковага характару, прысвечаны аднаму пытанню;

5) практыкаванне ў музычнай, тэатральнай, шахматнай тэхніцы.

эшалані́раваць

(фр. échelonner)

размяшчаць войскі ў глыбіню, паэшалонна.

эшало́н

(фр. échelon)

1) частка размешчанага ў глыбіню баявога парадку войск або паходнай калоны;

2) чыгуначны састаў або іншы транспартны сродак для масавых перавозак спецыяльнага прызначэння.