эхеве́рыя
(н.-лац. echeveria)
травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным зялёным лісцем і чырвонымі, чырвона-жоўтымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў пустынных, паўпустынных і горных раёнах Цэнтр. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
эхі́н
(гр. echinos = вожык)
архіт. частка капітэлі дарычнай калоны ў выглядзе круглай у плане падушкі з выпуклым крывалінейным профілем.
эхінадо́рус
(н.-лац. echinodonis)
травяністая расліна сям. шальнікавых з ланцэтным лісцем і кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі культывуецца як акварыумная і аранжарэйная.
эхінакако́з
(ад эхінакок)
глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем лічынак эхінакока.
эхінака́ктус
(н.-лац. echinocactus, ад гр. echinos = вожык + kaktos)
расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і жоўтымі, радзей чырвонымі, кветкамі, пашыраная ў пустынях Мексікі і паўднёвых штатаў ЗША; вырошчваецца як дэкаратыўная.
эхінако́к
(н.-лац. echinococcus, ад гр. echinos = вожык + kokkos = зерне)
гельмінт сям. саліцёраў, паразітуе ў кішэчніку сабак, ваўкоў, лісоў, катоў, а ў лічынкавай стадыі і ў чалавека.
эхінаплутэ́ус
(ад гр. echinos = вожык + лац. pluteus = шчыт)
лічынка марскіх вожыкаў.
эхінары́нх
(ад гр. echinos = вожык + rynchos = морда, дзюба)
паразітычны калючагаловы чарвяк, які жыве ў кішэчніку пазваночных жывёл і чалавека, выклікаючы вялікія болі.
эхінастаматыдо́зы
(ад эхінастаматыды)
глісныя хваробы птушак, радзей млекакормячых, якія выклікаюцца эхінастаматыдамі.
эхінастаматы́ды
(н.-лац. echinostomatidae)
сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у стрававальным тракце жывёл і чалавека.