Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эфе́дра

(н.-лац. ephedra, ад гр. ephedra)

кустовая расліна класа гнетапсідаў з лускападобным лісцем, пашыраная ў стэпах і пустынях Еўразіі, Паўн. Афрыкі, Амерыкі; дае эфедрын.

эфедры́н

(ад эфедра)

алкалоід, які змяшчаецца ў эфедры; выкарыстоўваецца ў медыцыне пры бранхіяльнай астме, паніжэнні крывянога ціску і інш.

эфе́кт

(лац. effectus)

1) вынік якога-н. дзеяння (напр. э. лячэння);

2) моцнае ўражанне ад каго-н., чаго-н. (зрабіць э.);

3) сродак стварэння моцнага ўражання (напр. шумавы э., светлавы э.).

эфе́ктары

(лац. effector = стваральнік, тварэц)

органы, якія ажыццяўляюць тое або іншае дзеянне ў адказ на раздражненне.

эфекты́ўны

(лац. effectivus)

які прыводзіць да патрэбных вынікаў, дзейсны (напр. э. метад).

эфеме́рны

(гр. ephemerios = аднадзённы)

1) мімалётны, недаўгавечны (напр. э-ае існаванне);

2) уяўны, невыканальны (напр. э-ая мера).

эфемеро́іды

(ад эфемеры + -оід)

травяністыя расліны, якія завяршаюць сваю вегетацыю ўсяго за некалькі тыдняў, а астатнюю частку года знаходзяцца ў стане спакою ў выглядзе бульбін, цыбулін ці карэнішчаў (параўн. эфемеры).

эфеме́рум

(н.-лац. ephemerum)

лістасцябловы мох сям. эфемеравых, які расце на вільготнай аголенай глебе, па схілах канаў.

эфеме́ры

(гр. ephemeros = аднадзённы)

травяністыя расліны з кароткім перыядам развіцця, які працягваецца ўсяго некалькі тыдняў; захоўваюцца ў выглядзе насення, напр. вяснянка веснавая, незабудка драбнакветная (параўн. эфемероіды).

эфемеры́ды

(гр. ephemeris, -idos = дзённік)

1) штодзённыя запісы важнейшых падзей, якія вяліся пры двары Аляксандра Македонскага;

2) астранамічныя звесткі (напр. каардынаты зор, планет) для пэўных момантаў часу;

3) крылатыя насякомыя, якія жывуць вельмі нядоўга, адзін або некалькі дзён.