эўрыто́пны
(ад эўры- + гр. topos = месца);
э-ыя арганізмы — расліны і жывёлы, якія могуць існаваць у розных біятопах, ландшафтных ці фізіка-геаграфічных раёнах (зонах) (напр. хвоя звычайная, ядловец, верас; яшчарка жывародная, ліс, воўк); параўн. стэнатопны.
эўрытэ́рмны
(ад эўры- + -тэрмны);
э-ыя жывёлы — жывёлы, здольныя жыць пры значных ваганнях тэмпературы асяроддзя (параўн. стэнатэрмны).
эўрыфо́тны
(ад эўры- + гр. photos = святло);
э-ыя жывёлы — жывёлы, здольныя выносіць шырокія ваганні светлавых умоў.
эўрыхо́рны
(ад эўры- + гр. choreo = распаўсюджваюся);
э-ыя жывёлы — жывёлы, якія маюць шырокую экалагічную амплітуду, пашыраны па ўсім зямным шары.
эўрыэдафі́чны
(ад эўры- + гр. edaphos = зямля);
э-ыя арганізмы — арганізмы, здольныя існаваць на самых розных грунтах (параўн. стэнаэдафічны).
эўстаты́чны
(гр. eustathes = спакойны, пастаянны);
э-ыя ваганні — агульная павольная змена ўзроўню Сусветнага акіяна ад змены яго ёмістасці ці ад колькасці вады ў ім.
эўтро́фны
(ад гр. eutrophia = добрае харчаванне);
э-ыя азёры — вадаёмы з вялікім утрыманнем пажыўных рэчываў.
эўтро́фы
(ад гр. eutrophia = добрае харчаванне)
расліны, якія развіваюцца нармальна толькі на багатых пажыўнымі рэчывамі глебах (параўн. алігатрофы, мезатрофы).