эўрыба́тны
(ад эўры- + гр. bathos = глыбіня)
рознаглыбінны;
э-ыя жывёлы — вадзяныя жывёлы, якія жывуць на розных глыбінях (параўн. стэнабатны).
эўрыбіёнтны
(ад эўрыбіёнты);
э-ыя арганізмы — тое, што і эўрыбіёнты.
эўрыбіёнты
(ад эўры- + біёнты)
жывёлы, расліны, якія могуць жыць у розных умовах навакольнага асяроддзя (напр. буры мядзведзь жыве ва ўмовах халоднага і цёплага клімату, у сухіх і вільготных раёнах); параўн. стэнабіёнты.
эўрыгалі́нны
(ад эўры- + гр. hals = соль);
э-ыя арганізмы — марскія арганізмы, якія могуць жыць ва ўмовах значных ваганняў салёнасці вады (параўн. стэнагалінны).
эўрыгіграбіёнтны
(ад эўры- + гр. hydros = вільготны + біёнты);
э-ыя жывёлы — жывёлы, здольныя выносіць шырокія ваганні вільготнасці паветра.
э́ўрыка
(гр. heureka = я знайшоў; паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон)
вокліч радасці пры якім-н. адкрыцці, рашэнні складанай задачы, пры якой-н. новай думцы.
эўры́нхіум
(н.-лац. eurhynchium)
лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце на глебе ў лясах.
эўрыптэры́ды
(н.-лац. eurypterida)
група вымерлых водных членістаногіх класа мерастомавых, якія жылі ў ардовіку — пермі (гл. палеазой).
эўры́стыка
(ад гр. heurisko = знаходжу)
1) сістэма лагічных прыёмаў і правіл тэарэтычнага даследавання;
2) метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў.
эўрытмі́я
(гр. eurythmia = рытмічнасць)
раўнамернасць рытму ў музыцы, танцы.