Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэгламентава́ць

(фр. réglementer)

падпарадкоўваць устаноўленым правілам (напр. р. абавязкі).

рэгламента́цыя

(фр. réglementation)

падпарадкаванне ўстаноўленым правілам.

рэгла́н

(англ. raglan, ад Raglan = прозвішча англ. генерала 19 ст.)

фасон верхняга адзення, скроенага так, што рукавы з плячом складаюць адно цэлае.

рэгле́т

(фр. réglette, ад régler = лінеіць)

друкарскі прабельны матэрыял у выглядзе металічнай пласцінкі для запаўнення прабелу паміж строфамі верша або паміж загалоўкам і тэкстам.

рэгмаглі́пты

(ад гр. regma = трэшчына + glyptos = выдзеўбаны)

заглыбленні на паверхні метэарытаў, утвораныя ў выніку свідравальнага ўздзеяння зямной атмасферы ў час іх руху праз атмасферу з касмічнай хуткасцю.

рэграда́цыя

(лац. regradatio = вяртанне, адваротны рух)

вяртанне да папярэдняй стадыі глебаўтварэння.

рэгрэдые́нт

(лац. regrediens, -ntis = які не вяртаецца)

тое, што і рэгрэсант.

рэгрэ́с

(лац. regressus = адваротны рух)

1) упадак у развіцці чаго-н., рух назад (напр. р. культуры); проціл. прагрэс 1;

2) спрашчэнне будовы арганізмаў жывёл і раслін у працэсе іх гістарычнага развіцця (напр. знікненне стрававальнай сістэмы ў многіх паразітаў);

3) права асобы, якая выконвала даручэнні іншай асобы, патрабаваць ад яе кампенсаваць затраты.

рэгрэса́нт

(ад лац. regressio = вяртанне)

асоба, якая прад’яўляе зваротнае патрабаванне да іншай асобы аб кампенсацыі затрат, што яна зрабіла на карысць гэтай асобы (напр. заплаціла за што-н.).

рэгрэса́т

(ад лац. regressio = вяртанне)

асоба, супраць якой накіравана патрабаванне рэгрэсанта.