Hand f -, Hände рука́ (кісць);
~ voll жме́ня;
die fláche ~ дало́нь;
~ in ~ по́руч, ра́зам;
von ~ zu ~ з рук у ру́кі;
bei der ~ пад рукой;
an ~ (G) кіру́ючыся (чым-н.);
es liegt auf der ~ (гэ́та) я́сна;
fréie ~ háben мець свабо́ду дзе́яння;
das hat ~ und Fuß гэ́та до́бра праду́мана, гэ́та абгрунтава́на;
álle Hände voll zu tun háben разм. мець про́цьму [бе́зліч] спраў;
die ~ im Spiel háben быць заме́шаным у чым-н.;
◊
von der ~ in den Mund lében разм. ледзь зво́дзіць канцы́ з канца́мі;
unter der ~ 1) выпадко́ва, з наго́ды; з рук (купіць); з-пад крыса́ (прадаць); 2) упо́тай, тайко́м; 3) заадно́, між і́ншым (зрабіць што-н.)
Hándarbeit f -, -en ручна́я пра́ца [рабо́та]
Hándatlas m - і -ses, -lanten навуча́льны [вучэ́бны] а́тлас
Hándausgabe f -, -n
1) даве́дачнае выда́нне
2) выда́нне невялі́кага [кішэ́ннага] фарма́ту
Hándball m -(e)s) спарт. ручны́ мяч, гандбо́л
Hándbetrieb m -(e)s, -e
1) ручна́я вытво́рчасць
2) ручны́ прыво́д;
mit ~ які́ дзе́йнічае ўручну́ю
Hándbewegung f -, -en рух рукі́, жэст
hándbreit a шырынёй з дало́нь
Hándbuch n -(e)s, -bücher дапамо́жнік, даве́днік
Hándel I m -s
1) га́ндаль;
~ tréiben* ве́сці га́ндаль, гандлява́ць;
réger ~ бо́йкі га́ндаль;
◊
~ und Wándel жыццё-быццё
2) (гандлёвая) здзе́лка, апера́цыя;
éinen ~ máchen зрабі́ць здзе́лку
3) кра́ма, невялі́кі магазі́н