Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Ángehörige sub m, f -n, -n

1) свая́к, свая́чка

2) член (якой-н. арганізацыі); грамадзяні́н (якой-н. дзяржавы)

Ángeklagte sub m, f -n, -n юрыд. падсу́дны, падсу́дная; абвінава́чаны, абвінава́чаная

ángekränkelt a хвараві́ты, нездаро́вы

Ángel f -n, -n

1) заве́са (на дзвярах, акне)

2) ву́да

ángelegen:

sich (D) etw. ~ sein lássen* ру́піцца пра што-н.

Ángelegenheit f -, -en спра́ва, пыта́нне;

in wélcher ~? па яко́й спра́ве?;

eine ~ untersúchen юрыд. весці следства па яко́й-не́будзь спра́ве

ángelegentlich a

1. насто́йлівы

2. adv насто́йліва;

sich nach j-m ~ erkúndigen насто́йліва даве́двацца пра каго́-н.

Ángelhaken m -s, - рыбало́ўны кручо́к

Ángelleine f -, -n (рыбалаве́цкая) лёска

ángeln vt ву́дзіць, лаві́ць ву́дай