ángewurzelt:
er blieb wie ~ stéhen ён спыні́ўся, нібы́ ўко́паны
Angína f -, -en мед. ангі́на
ángleichen* vt ураўно́ўваць; прыво́дзіць у адпаве́днасць; лінгв. асімілява́ць
Ángleichung f -, -en ураўно́ўванне; уніфіка́цыя; лінгв. асіміля́цыя
Ángler m -s, - рыба́к (з вудай)
ángliedern vt (D) далуча́ць (да чаго-н.); залі́чваць у чле́ны (грамадства)
anglikánisch a англіка́нскі
Anglístik f - англі́стыка (навука аб англійскай мове і літаратуры)
ánglotzen vt разм. вылу́пліваць во́чы (на каго-н.)
Angoláner m -s, - анго́лец