*Садам, са́дом (сесці) ’сесці на доўгі час, не ўстаючы’ (ТС). Творны склон ад назоўніка сад ’сядзенне’ < садзіць, сесці.
Садану́ць ’з размаху ўсадзіць (што-небудзь востраву, ’моцна ўдарыць’ (ТСБМ), ’стукнуць’ (Мат. Гом., Янк.), ’раптоўна выпасці ў вялікай колькасці (пра ападкі)’ (Сл. ПЗБ). Рус. прастамоўе садану́ць, укр. садну́ць ’тс’. Дзеяслоў аднакратнага дзеяння з суф. ‑ну‑ ад садзіць. Прастамоўная форма з устаўным ‑а‑ па тыпу рус. копану́ть, мазану́ть пры літар. копнуть, мазнуть і да т. п.
Са́дзень ’пацёртае месца, ссадзіна’ (Нас., Байк. і Некр.). Да наст. слова.
Са́дзець ’шчымець, пячы ад болю’ (Байк. і Некр., ТС; карэліц., Нар. сл.; навагр., Нар. словатв.; Сл. рэг. лекс.), садзе́ць ’тс’ (Байк. і Некр., Сцяшк. Сл.). З польск. sadzieć ’тс’, улічваючы націск і лінгвагеаграфію, якое да прасл. *saditi, гл. садзіць. Параўн. таксама садніць.
Садзі́ба ’сядзіба; зямельны ўчастак на якім знаходзіцца хата з гаспадарчымі пабудовамі; сад’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Яшк., Інстр. 2, Нар. лекс., Шушк.), ’засяленне, выган’ (Нас. гіст.), ’засяленне, аселасць’ (Гарб.). Укр. сади́ба ’сядзіба’, польск. sadyba < усходнеславянскіх (Брукнер, 479). Слова з не вельмі ясным статусам. Лаўчутэ (Лекс. балг., 21; Балтизмы, 130) зыходзячы з лінгвагеаграфіі і суфіксацыі (балт. суф. ‑yba пры слав. *‑ba), крыніцай слова лічыць літ. sodýba ’сядзіба’ < sod‑inti ’садзіць, сажаць’ + суф. ‑yba. Супраць Трубачоў (ЭССЯ, Проспект, 78), які лічыць слова праславянскім дыялектызмам, і Слаўскі (SP, 1, 62), паводле якога слова з’яўляецца познім славянскім утварэннем ад прасл. *saditi + суф. ‑iba, дзе ‑i‑ ўзята з інфінітыва. Параўн. сядзіба.
Садзі́ць ’запрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр. сади́ти, саджу́, рус. сади́ть, сажу́, стараж.-рус. садити, ст.-слав. садити, польск. sadzić, sadzę, в.-луж. sadźiś, н.-луж. sajźić, чэш. saditi, славац. sadiť, серб.-харв. са́дити, са̑дим, славен. sadíti, sadím, балг. садя́, макед. сади. Праслав. *sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл. *sěsti ’сесці’. Роднасныя літ. sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус. saddinna ’ён ставіць’, ensadints ’той, які ўстаўлены’; гоц. satjan ’саджаць’, ірл. suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд. sādáyati ’садзіць’, ірл. sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.
Садзо́нкі, саджо́нкі ’пасадкі маладога лесу’, ’саджанцы’, ’расада’, садзо́нкі ’пасадка лесу’ (Сцяшк. Сл.). З польск. sadzonka ’саджанец’.
Са́дкі ’рэзкі на смак, даўкі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’тая, якая збягаецца (аб тканіне)’ (Нас.), са́дкасць ’рэзкасць, даўкасць’ (Нас., Байк. і Некр.). Рус. са́дкий ’аб тканіне — якая збягаецца’. Да садзіць.
Са́дла ’сала’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. садло ’тс’. З польск. sadło (Булыка, Запазыч., 292).
Са́дніць ’шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.)’ (ТСБМ), садні́ць ’тс’ (Бяльк.), садне́ць ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. садни́ть ’тс’. Дзеяслоў утвораны ад прасл. *sadъno ’пляма, нацертае месца’, якое ад садзіць; гл. Шанскі, ЭИРЯ, 1, 72. Калі ўлічыць лінгвагеаграфію і тое, што садно́ (гл.) не мае гэтага значэння, то можна меркаваць, што дзеяслоў са́дніць — гэта пранікненне з рускай тэрыторыі.