Саза́н ’рачная прамысловая рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жук., Інстр. 2). Рус., укр. саза́н. З тур., казах. sazan ’тс’ (Міклашыч, 289; Фасмер, 3, 545).
Сазніяць ’падгарэць’ (Касп.). Рус. зне́ять, знеть ’гарэць без пламя, тлець’ < прасл. *znějati, *zněti ’гарэць, тлець’ (аб гэтых формах падрабязна гл. Фасмер, 2, 101; Махэк₂, 717. З роднасных беларускіх форм параўн. зніч, зноіць, прызніяць (гл.).
Сазяро́д ’азярод’ (Мат. Гом.). Гл. азярод.