Сацава́ць ’шанаваць, паважаць’ (дзятл., Сл. рэг. лекс.). З польск. szacować ’цаніць, ацэньваць’, ’паважаць’; польск. з ням. schätzen < Schatz ’скарб’, гл. Брукнер, 538.
Саці́н ’баваўняная або шаўковая тканіна, якая мае гладкі бліскучы правы бок’ (ТСБМ), саці́на ’тс’ (Ян.), саці́навы ’які мае адносіны да саціну’ (ТСБМ, Бяльк.), саці́нкаву ’тс’ (ТС). Праз рус. сати́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79) з ням. Satin або франц. satin ’атлас’, якія тлумачаць з араб. zaitūnî ’з кітайскага горада Цзяадун’, г. зн. тканіна названая па месцу паходжання. Гл. Локач, 171; Праабражэнскі, 2, 254; Фасмер, 3, 565.
Сацыялі́зм ’вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства; першая фаза камуністычнага грамадства’ (ТСБМ). Праз рус. социали́зм (Крукоўскі, Уплыў, 81), якое з франц. socialisme < лац. sociale ’таварыскі, грамадскі’ (ССРЛЯ, 14, 427).
Сацыялі́ст ’член сацыялістычнай партыі; паслядоўнік сацыялістычнага вучэння’ (ТСБМ). Праз рус. социали́ст (Крукоўскі, Уплыў, 81) з ням. Sozialist (гл. Фасмер, 3, 730). У беларускай мове з’явілася ў 20‑я гады XX ст. (Гіст. лекс., 239).
Сацьві́ца ’сачавіца’ (Янк. 1), сацві́чнік ’салома сацвіцы’ (Янк. 3.). Гл. наступнае слова.