Сухра́п ’сухар’ (Ян.), сухра́пец ’тс’, ’выраст у хлебе’ (Мат. Гом.), сухра́пкі ’замёрзлая гразь, груда’ (рагач., Сл. ПЗБ). Утворана пры дапамозе прыст. су- ад храпа, гл.
Сухры́льны ’хворы’ (Сцяшк. Сл.). Гл. хрылік.
Сухуля́т ’сухі лес’ (Дабр.). Магчыма, ад польск. suche lato (гл. сухі, лета), “калі хутка ссыхае сырое дрэва” (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 53).
Суці́нкі ’змрок, прыцемак’ (Нар. Гом.). Гл. сутон.
Суцы́ль ’дачышчаны лён’ (Касп.), суцэ́ль прысл. ’цалкам, нічога не адзяляючы’ (Нас., Байк. і Некр.). Да цэлы. Паводле Борыся (Prefiks., 129), прасл. усх. *sǫcělь < прасл. *cělъ.
Суць ’сэнс’ (Бяльк.), су́тны ’існы, істотны’ (Некр. і Байк.), су́тнасць ’самае істотнае, асноўны сэнс’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), ст.-бел. суть ’яны ёсць’: што в нем суть (1432 г., Карскі, 2- 3, 473), дзеепрысл. ’будучы’: што ныне живи суть (1264 г.; Карскі 2-3, 472), дапаможны дзеяслоў быць у 3 ас. мн. л. цяп. часу: пошли суть были на воину (Скарына). Параўн. укр. суть ’сутнасць, асноўны сэнс’, су́тий ’сапраўдны’, рус. суть ’сутнасць, асноўны змест’, стараж.-рус. сутьство ’існасць, сутнасць, прырода’, што ўзніклі кніжным шляхам з формы 3 ас. мн. л. цяп. часу дзеяслова быти ’быць’, параўн. польск. są, чэш. jsou, ст.-чэш. jsù, славац. sú, в.-н.-луж. su, серб.-харв. су, јѐсу, славен. so, балг. са, макед. се, дыял. сет, ст.-слав. сѫть, роднасныя лац. sunt ’тс’ (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 485; Німчук, Давньорус., 15; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348).
Суцэ́льны ’які цягнецца без прамежкаў, перапынкаў’, ’зроблены з аднаго кавалка, не састаўны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Укр. суці́льний, рус. дан. суце́льный ’тс’. Паводле Трубачова (Праспект, 79), узыходзіць да прасл. дыял. *sǫcělьnъjь ’тс’. Да цэлы, гл.
Суця́га ’той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам, хто бесперапынна судзіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), ст.-бел. сутяжий ’той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-небудзь’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр. сутя́га ’тс’, рус. сутяга ’тс’, чэш. soutěž, славац. súťaž ’спаборніцтва, конкурс’. Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад асновы *tęg‑, гл. цягаць, цягнуць (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 486).
Сучаі́м’е, сухаі́мʼе ’павялічаныя залозы пад пахай’ (люб., шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. сучча вымя ’тс’.
Суча́рына экспр. ’сука’ (ТС). Да сука (гл.) з няясным словаўтварэннем.