Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сенажа́тка Сенажатны лажок (Нас.); невялікая сенажаць (Стол.). Тое ж сенажа́цька (Жытк.) сынага́цька (Ст.-дар.), сынажа́тка (Сміл. Шат.).

сенажа́ць Нізінная, пакрытая травой прастора, прыгодная для пашы і пакошы (БРС); месца касьбы (БРС). Тое ж сенакос (паўсям.), снажа́тка (Рэч.), сенажа́цця (Касц. Бяльк.), сыногаць (Ст.-дар.), сяножаць (Жытк., Стол.), саножаць (Тур., Карскі, вып. 2), санажа́ць (Вор., Навагр., Паст.), сыножаць (Глуск. Янк. I), сынажа́ць (Сміл. Шат.).

ур. Му́дрыкава сяножаць каля в. Кароцічы Стол., ур. Снажа́тка (луг, паша) каля в. Заспа Рэч.

сень Цяністае месца пад дрэвамі (Смарг.).