Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

се́ліца

1. Сенажатка, лужок на краю сядзібы (Віц., Касп.).

2. Месца, дзе быў двор, сядзіба (Жытк., Стол.).

ур. Селіца каля в. Беражцы Жытк., ур. Селіца каля в. Кароцічы Стол.

се́лішча

1. Месца, дзе быў двор, сядзіба (Глуск. Янк. II, Маз., Ст.-дар.).

2. Месца, занятае рознымі пабудовамі (Гарб.), двор; сядзіба (Глуск. Янк. II, Маг. 1577 ІЮМ, XXX, 1903, 71, Ст.-дар.).

3. Месца, дзе раней было паселішча, вёска (Жытк., Рэч., Сал., Ст.-дар.). Тое ж се́льшча (Ст.-дар.).

4. Наогул месца пасялення (Лёзн. Касп., Слаўг.). Тое ж се́льбішча (БРС), се́льнішча (Слаўг.).

ур. Се́лішча (поле на месцы б. паселішча) каля в. Яскавічы Сал., ур. Селішча (луг) каля в. Заспа Рэч., в. Селішчы Ашм., в. Селішча Пін., Слаўг., Уш.

се́лішчка Невялікае паселішча, вёсачка (Нас. АУ).