Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пяро́крыжкі Месца скрыжавання вуліц, дарог (Слаўг.). Тое ж пяряхростка (Гом., Гродз.), пярэкрыж, пярэхрасткі, пярэкрыжкі (Слаўг.).

пярэ́жар Пясчанае поле, на якім выгараюць пасевы (Мін. Лемц., 15).

пярэ́плат Прыстасаванне ў выглядзе вялікай і высокай лесвіцы для высушвання снапоў (БРС).

пярэ́рва Размытае месца на дарозе, прарваная плаціна (БРС).

□ ур. Пярэрва (поле) Стаўбц. (Прышч.).

пярэ́спа

1. Намытая вадой каса (БРС).

2. Пясчанае прадаўгаватае ўзвышэнне на полі (Слаўг.).

□ в. Пярэспа Люб., вв. Вялікая Пярэспа і Малая Пярэспа Сен., ур. Пярэспа, ці Пярэспы (поле) каля в. Віравая Слаўг.