Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

баханы́ Ямы (Слаўг.).

□ ур. Баханы (лес, поле) каля в. Шаламы Слаўг., в. Боханы Хоцімскага войтаўства Крыч. староства (Меер, 1786, 119).

бахаты́ Ямы, дзе здабываюць гліну (Слаўг.).

□ ур. Бахаты (гліністыя кар'еры) каля в. Бязуевічы Слаўг.

бахча́ Агарод у полі (Ветк.). Тое ж башта́н (Віл., Ів. ЛіМ, 6 лютага, 1968, Рэч.), башта́ (Рэч.).