Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

блізню́к Двайная баразна (МДС).

бло́га Гл. аблога 1 (Крыч., Слаўг.).

ур. Блога (пакінутае поле) каля в. Улукі Слаўг.

бло́нне

1. Тое, што і абалонне 1, балонне 1 (Смален. Дабр.).

2. Тое, што і балонне 2 (Слаўг., Гом. Грыг. 1850).

3. Тое, што і абалонне 2; поле, раўніна (Краснап. Бяльк.).

ур. Блонне (1745) у Магілёве (ІЮМ XXX, ч. I, № 39), ур. Блонне (гарадскі сад у Смаленску Дабр.).

блонь

1. Адкрытае месца, раўніна, поле (Нас.).

2. Роўнядзь, роўная нізіна (Мсцісл. Бяльк.).

3. Заліўны луг у нізкай частцы абалоння (Бабр.).

в. Блонь у Бабр., Пух.

бло́тніца Балотная расліна сіт Scroenus Iurd., зараснік сіту (Грыг. 1850).

бляко́тнік Месца, дзе на кустарніку расце блёкат, ядавітая расліна Hyoscyamus, Jund. (Грыг. 1850).

бляха́рня Месца, дзе беляць воўну, лён (Грыг. 1850).