Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бізу́ннік Зараснік сітняку Scirpus lacustris L. (Глуск., Слаўг.).

бічаві́к Паласа адчужэння паабапал дарогі (Мсцісл. Юрч.). Тое ж бічава́я, бічаві́на (Мсцісл. Юрч.), лізе́рт, рэзе́рв, рэзе́рва, лізе́рва (Слаўг.).

біча́й Бераг лужка, аборка (Мсцісл. Юрч.).

біча́йка Вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі (Мсцісл. Юрч.).

бічаўні́к

1. Бераг, берагавая паласа ўсцяж р. Сажа (Слаўг.); свабоднае каля р. Дняпра месца (Рэч.).

2. Паласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху (Слаўг.).

біча́ўнік Луг наўсцяж ракі (Жытк.). Тое ж бічоўнік (Жытк.).