Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пра́тва Пастаяннае месца каля вады, на рэчцы, дзе мыюць бялізну (Глуск. Янк. I, Жытк., р. Пціч Серб. 1915, Стол.). Тое ж пра́цвішча (Стаўбц. Прышч.), пра́цьва (БРС).

ур. Пра́цвішча (сенажаць) Стаўбц. (Прышч.).

прато́ка Праліў; рэчка, рукаў, які злучае два вадаёмы (БРС). Тое ж праток (Шчуч.).

прато́чына Месца, дзе сочыцца вада; крынічная мясціна (Ветк.).

прах Зямля, пыл; пыл ад згніўшага (Слаўг.); прах (БРС).

праха́дская Месца, алея ў садзе, дзе раней паны прагульваліся пешшу (Слаўг.). Тое ж праха́дзкая (Слаўг.).

прахало́да Цяністае месца непадалёку ад вады («Звязда», 31 мая 1966 г.); пад зялёнымі шатамі дрэў (Сачанка. Пакуль не развіднела, 1966, 248).

в. М. Ухалода Барыс. («Звязда», 9 снежня, 1966 г.).

прахо́д Месца, па якому пераходзяць; перашыек (Сал.); бойкае месца (Слаўг.).

ур. Праход (сенажатны перашыек) каля в. Яскавічы Сал.

прая́ва Глыбакаводная яма (Жытк., Стол.).

про́вар Вінакурны завод (Грыг. 1838—1840).

про́варышча Месца, дзе быў провар (Віц. Рам. Мат.).

в. Проварышча і ўр. Проварышча Віц. (Рам. Мат.).