Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́нішча Месца, дзе стаяла лазня (Мсцісл. Юрч., Слаўг.). Тое ж ба́ння, ба́ніўе, ба́нічча (Слаўг.).

ба́нька Яма на сухім месцы, напоўненая вадой, дзе расце лотаць (Стол.).

ба́ня У стар.-бел. літ. Яма круглай формы, у якой здабывалі жалеза, соль (Бяр. 116). Тое ж ба́на, бале́я, дол, я́ма, ру́дня.

барабо́лішча Жарт. Месца, дзе расла бульба (Слаўг.). Тое ж барабу́лішча (Слаўг.).

баравіко́вішча Месца ў лесе, дзе растуць баравікі Boletus (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж баравікоўшчына (Бых.), баравікаўня́, баравіковічышча (Слаўг.).

в. Баравікоўшчына Валож.

бараві́на́

1. Чысты сасновы лес, бор (Слаўг.).

2. Пясчанае, неўрадлівае месца, якое парасло сасновым лесам (ЛМ 83, 302).

3. Грыбное месца ў сасновым ці змешаным лесе (Слаўг.). Тое ж баравое (Нясв., Слаўг., Шчуч.), баровае (Крыч.).

4. Паша ў хвойным, іглістым лесе, дзе расце верас і іншыя травы (Сміл. Шат.).

в. Баравое Лельч., Пол., Чав.

баразна́

1. Глыбокая доўгая лінія, якая праведзена на паверхні глебы плугам, сахой, матыкай (паўсям.); вузкая доўгая градка, якая атрымліваецца пры акучванні пасеваў бульбы, буракоў (Нясв., Слаўг.); паглыбленне паміж градкамі бульбы для пераходу і сцёку вады (Слаўг.).

2. Палявая мяжа (АЗР 1, 125).

баранава́нне Заскароджанае поле (Слаўг.). Тое ж бараньба́, баранічанне (Слаўг.).

баранаві́шча Паласа, занятая бараной пры баранаванні (Краснап., Слаўг.). Тое ж барана́, барані́шча, барановішча (Слаўг.).

барка́н Узровень стаячай вады ў яме, на лузе ў час разводдзя (Слаўг.).