Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прасе́ка Ачышчаная ад лесу і кустоў паласа ў лесе, якая раздзяляе лясныя кварталы, служыць граніцай участка, дарогай (БРС). Тое ж просека (Слаўг.).

прасёлак

1. Адлегласць паміж вёскамі (Нас. АУ, Слаўг.).

2. Грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі (БРС).

прастра́мак Прастора, невялікая адлегласць (Стол.).

прасце́нак Прамая дарожка (сцежка) паміж двума палямі (Выс. Касп., Гом., Мін., Нас.); палявая дарожка ў канцы палосак (Рэч.).

прасце́нь Прамая дарога (БРС); кароткі шлях напрамік (Нас.). Тое ж праме́ц, прасця́к, прамі́к, прамі́чка (Слаўг.), прамі́зна (Нас.).

прасця́г Прастор, шырыня, абшар; вялікая плошча чаго-небудзь (БРС). Тое ж просць (Слаўг.).

прася́нішча Поле, дзе расло проса (БРС). Тое ж прасяне́чніска (Кам.), прася́нне, просішча, просінішча, прасяні́шчаўе, прасяні́шчывічышча (Слаўг.).

прасяро́д Востраў на рацэ (Усх. Палессе Талст.).

прасярэ́д Каса пасярод ракі; выспа на рацэ (Стол.).

прата́ліна Месца, дзе растаў снег і паказалася зямля (БРС). Тое ж прата́лак (Рэч.), прата́лка (Беш. Касп., Рэч., Слаўг.), прата́лачка, прата́лінка, праталок, прата́лічыня, прата́лініна, прата́лінне (Слаўг.).