Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыд Нізкае мокрае месца (Лёзн.).

ур. Прыдзі́на (поле) каля в. За́гараднае Лёзн.

прыда́так Дадатковы ўчастак поля да сядзібы або палоскі; кароткая палоска (Рэч., Стаўбц.).

ур. Прыда́ткі Пе́ршыя Стаўбц. (Прышч.).

прыдзве́ранне Месца каля дзвярэй хаты (Слаўг.). Тое ж прыдзве́рнічча (Слаўг.).

прыдо́ба Багатыя, выгодныя прыродныя ўмовы (Глуск. Янк. I, Слаўг.). Тое ж прыўдобіца, прыўдоба, прыўдобіе, пры́даб, пры́даба (Слаўг.).

прыду́ха Гразкае месца, дзе не замярзае вада зімой (Рэч.).

прыза́гарадак Загароджанае месца для жывёлы ці птушак на двары (Сал.).

прызагру́дак Месца ў полі або ў лесе, дзе стаіць летам жывёла ў час гарачыні (Жытк.).

пры́зба Земляны насып уздоўж вонкавых сцен хаты (БРС). Тое ж пры́зва (Рэч.).

пры́знак Месца на былым дворышчы (Рэч.).

пры́канавак

1. Невялікая, кароткая канаўка; дадатковае адгалінаванне канавы (Жытк.).

2. Месца каля канавы (Стол.). Тое ж прыкана́вічча, прыкана́вінне, прызаканаве́нне, прыкана́ві́чышча, прыкана́ўнік, прыканаўе (Слаўг.).