Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пятачо́к Пляцоўка або памост, прыстасаваны для танцаў моладзі (Рэч.).

пя́тра Месца паміж прымёрзлым да берага лёдам і вадой, якое ўтвараецца пры спадзе веснавой вады (Пар.). Тое ж п'я́тра (Жытк.).

пячо́ра

1. Падземны ход, падзямелле (БРС). Тое ж пячэра (БРС), пяшчэра (Кап., Слаўг., Шчуч.).

2. Паглыбленне; нара ў вадзе (Нясв.). Тое ж пяча́ра (Слаўг.).

в. Пяча́ры Касц.

пяшча́нка Рэчка, якая мае пясчанае дно (Слаўг., Шчуч.).

р. Пішчанка (984 р. Пішчань, пр. пр. р. Сажа) Слаўг.

пяшчы́на Пясчаны ўчастак зямлі (Докш.).