Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

про́рынь Капаны шырокі і глыбокі суднаходны канал (Целяханы Івац.).

Агі́нская прорынь (Агінскі канал) каля г. п. Целяханы Івац.

про́стка

1. Ход ракі па цячэнню; прастора (Рэч.).

2. Выпростваючая пратока, якая прарывае намыўны перашыек (басейн Дняпра Макс., 197) .

просць Частка ракі (Слуцк. Сержп. Грам., 4).

бухта Просць р. Гарыні каля в. Кароцічы Стол.

про́тма Бездань (Слаўг.). Тое ж проціма, протня (Слаўг.), процьма (Нясв., Слаўг.).

про́цераб Месца, дзе высечаны лес; расцярэбленыя кусты (Сал., Слаўг.).

ур. Процераб Мікала́йкаў каля в. Яскавічы Сал.

про́цеч Незамярзаючае месца на рацэ, возеры (Гар. 1929, 42).

про́шча

1. Месца каля крыніцы, у лесе, дзе раней збіраліся на багамолле (Нас. АУ, Нас., Мін., Пін., Слуцк. Серб. 1915, 42, Сержп. Прымхі, 7, 23, Чашн. Касп.).

2. Крыніца, струмень крынічны (Маг. губ. вед., 1854, № 47, 344).

3. Капліца (Чашн. Касп.).

ур. Хочанкава прошча ці Хочанкава крыніца каля в. Шаламы Слаўг.