Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прадо́нне Вельмі глыбокая яма, вір; бездань (Мсцісл. Юрч., Нас., Слаўг.).

праду́ха Палонка ў лёдзе на рацэ, возеры, у якую выходзіць рыба (Слаўг.).

праду́хліна Незамярзаючае месца ў балоце (Лёзн. Касп.).

праём Прамытае месца на гаці, дарозе; вырваная вадой частка дамбы (Слаўг.).

пражо́ра Прыроднае ці выкапанае на балоцістай амшары вадасховішчнае паглыбленне, прадаўгаватае азярцо (Віц. Нік. 1895). Тое ж прожар, пражор (Слаўг.).

пражы́ліна Крынічнае прадаўгаватае месца (Слаўг.).

пракі́ва Зараснік крапівы Urtica dioica L. (Жытк.).

прако́п Пракапанае паглыбленне, канава (Слаўг.). Тое ж прокап (Слаўг.).

прале́сак Сцежка, паласа ў лесе; рэдкі лес, які чаргуецца з палямі, палянамі (Кузн. Касп., Слаўг.).

пралёт Прастора паміж чым-небудзь, накінуты адкрыты водступ (БРС).