Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

абла́м Схілы блізкіх узгоркаў уздоўж рэчкі; нізіна, парослая хмызам; зараснік з лужкамі; аблога, якая зарасла кустамі (Слаўг.). Тое ж абла́мішча, абла́мінне, абла́мічча, абла́мавічанне (Слаўг.).

□ ур. Аблам Слаўг.

абліва́ка Галалёд (Бял., Мядз.).

абліва́ха

1. Зімні дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах, а на дарогах утварае галалёд (Беш. Касп., Бых., Дзярж., Пол., Рэч.).

2. Слота, халепа (Сміл. Шат.).

абло́г Закінутае поле са слядамі ляхі і разораў (Бабр., Гом., Маз., Хойн. ДАБМ, Брэст. Нарысы 372, Дзярж., Смален. Дабр., Сядл. губ. Бес. 309).

□ в. Слабада Аблог (1733) каля в. Ельня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2349, вып. 1, спр. 1, л. 78).

абло́га

1. Поле, якое не засяваецца год, два і болей (БРС).

2. Заложанае хмарамі неба (Зах. Бел. Др.-Падб.).

3. Пустое ворнае месца (Грыг., Слаўг.).

□ ур. Аблога Слаўг.

абло́жжа

1. Ускраіна лугу, акраіна сенажаці (Чашн. Касп.).

2. Пустуючая зямля (Слаўг.).

абло́й

1. Дарога, якая пакрылася лёдам пасля адлігі ці ў час галалёду (Слаўг.).

2. Зімні дождж з марозам, галалёд; слізкасць (Лёзн.); шурпаты снег вясной (Смален. Дабр.).

3. Замёрзлая ў паветры або на рэчах у туманнае і марознае надвор'е пара; дробны снег, пылкі снежны слой (Сіроц. Касп.).

абло́м Глыба; цвёрды кавалак грунту, глебы (Слаўг.).

абло́нне

1. Месца каля ракі, якое заліваецца ў час разводдзя вадой (Мін., Маг.).

2. Раўніна, роўнае поле (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж аблона, аблонь, аблоніна (Мсцісл. Бяльк.), аблонь (БРС).

абме́жак Край нівы, паласа з травастоем каля раллі (Бял., Віц. Нік. 1895, Слуцк. Сержп. 1911).