Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ато́рак

1. Поле, узаранае ўпоперак загона, участка, сядзібы (Рэч.).

2. Градка бульбы ў канцы нівы (Хойн.).

аўлу́с Тое, што і авульс 2; незаконна адаранае поле; прыараны да сядзібы ўчастак; дармавая маёмасць (Слаўг.). Тое ж улу́с, улу́сы (Слаўг.).

аўся́нішча Поле, на якім зжаты авёс (БРС); паша на месцы, дзе рос авёс (Мін. Станк. 1851). Тое ж оўсішча, воўсішча, аўсі́шча, аўся́нне, аўся́ніска, оўсіска, воўсіска, аўсі́ска, аўсе́нішча, аўсянне́, гаўсяны́ска, аве́сышча, аўся́нік, аўся́нка (ДАБМ, к. 273), аўёсішча (Стол.), аўся́нне, аўсі́шча, аўсе́нішча, аве́сішча, аўся́ннічышча, аўсе́нішча, аўся́ннічча, аўся́ннічывішча (Слаўг.).

аха́ба Лужына; балота; старое рэчышча (Грынч. III, 78).

в. Прыха́бы Маг.

ахво́сце Месца за ўзгоркам і паваротам ракі (Рэч.).

ур. Ахвосце (луг) каля в. Заспа Рэч.

ахо́жа Вялікае балота (Сядл. губ. Бес. 310).

ачаро́т Зараснік трыснягу звычайнага Phragmites communis Trin. (Слаўг.).

ашчало́пак Ухаба, выбоіна (Касп.).