Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

азярэ́ц Пасёлак, вуліцы якога размешчаны паабапал возера (Слаўг.). Тое ж вазярэц (Слаўг.).

□ вул. Азярэц у в. Гіжэнка Слаўг.

акало́зіца Кружны шлях (Слаўг.).

ака́п Месца пад страхой, пад капяжом (Карпюк. Пушчанская Адысея, 1964, 288).

акно́ Водная прастора, яма сярод багністага балота (БРС).

□ ур. Аконіцкае (поле) каля в. Пасека Ст.-дар.

ако́ліца

1. Наваколле (Беш. Касп., Слаўг.).

2. Вуліца ў вёсцы, дзе двары размешчаны ўроскідку (Крыч.).

3. Тып населенага пункта ў выглядзе комплексу ў 10—20 фальваркаў; шляхецкая вёска (Жучк., Зах. Бел.).

4. Агарожа вакол вёскі; праход у агарожы пры ўездзе ў вёску (ЛіМ, 1969, 10 жніўня).

5. Ускраіна вёскі, канец вёскі (Рэч.).

6. Кружны шлях (Пол.).

7. Першае або апошняе забудаванне вёскі (Зах. Бел. Др.-Падб.).

8. Макраватае месца за ракой, якое раней замярзае і дзе дзеці робяць каток з колам (в. Заспа Рэч.).

□ в. Аколіца Кліч.

ако́п ​1

1. Земляны вал, насып з траншэяй (Слаўг.).

2. Капец бульбы, абкладзены саломай і абсыпаны зямлёй на зіму (Гарад. Касп.).

3. Бліндаж (Слаўг.).

ако́п ​2 Абкапанае кругом месца; гарадок (Рэч., Слаўг., Карм.).

ако́пішча Месца, дзе быў акоп ці бліндажная яма (Слаўг.).

акра́ек Край нізіны, ускраек лесу, берагавіна (Сал.). Тое ж акраёк. (Слаўг.).

□ ур. Акрайкі (балота) каля в. Яскавічы Сал.

акру́га Мясцовасць, якая мае агульную гаспадарчую сувязь, адны інтарэсы, адзінае кіраванне (Слаўг.)..