Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

АШО́ГБА

(Oshogbo),

горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Ашун. Засн. ў 17 ст. 442 тыс. ж. (1992). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (какава-зярняты і алейная пальма). Апрацоўка какава-зярнят. Вытв-сць пракату, бавоўнаачышчальны з-д, тытунёвая ф-ка.

т. 2, с. 169

АШО́КА,

старажытнаіндыйскі цар, правіцель Магадхі [268—232 да нашай эры]. З дынастыі Маур’я. Праводзіў палітыку ўмацавання аб’яднанай інд. дзяржавы, якая ахоплівала амаль усю Індыю, вобласці Афганістана і Пакістана. Захаваліся яго ўказы, высечаныя на скалах, калонах, у пячорах. Садзейнічаў пашырэнню будызму ў Індыі і за яе межамі. Эпоха кіравання Ашокі адзначана развіццём інд. культуры, архітэктуры, пісьменства.

т. 2, с. 170

АШО́Т I Багратуні

(?—890),

армянскі цар [885—890], заснавальнік дынастыі Багратыдаў. Узначаліў барацьбу за незалежнасць і аб’яднанне Арменіі. Разбіў араб. войска (880-я г.). У 886 араб. халіф і візант. імператар, якія сапернічалі паміж сабой, паслалі Ашоту І кожны па кароне, г. зн. прызналі незалежнасць Арменіі.

т. 2, с. 170

АШО́Т II Жалезны

(7—928),

армянскі цар [914—928]. З дынастыі Багратыдаў. Вёў упартую барацьбу супраць арабаў, якія спрабавалі ліквідаваць незалежнасць Арменіі, за што і празваны Жалезным. У 921 разбіў араб. армію на беразе воз. Севан і вызваліў ад арабаў б.ч. Арменіі. У 922 халіф вымушаны быў прызнаць Ашота II уладаром Арменіі.

т. 2, с. 170

АШО́Т III Літасцівы, армянскі цар [953—977]. З дынастыі Багратыдаў. Праводзіў палітыку ўмацавання цэнтралізаванай улады і аб’яднання краіны. У 961 перанёс сваю рэзідэнцыю з Карса ў Ані, які стаў сталіцай усёй Арменіі і адыграў важную ролю ў яе аб’яднанні (гл. Анійскае царства). Пры Ашоце III вяліся буйныя буд. Работы.

т. 2, с. 170