ТРУТО́ЎСКІ Канстанцін Аляксандравіч (9 2.1826, г. Курск, Расія — 29.3.1893),
украінскі і рускі мастак. У 1845—49 вольнаслухач Пецярбургскай АМ, з 1860 яе акадэмік. Аўтар жанравых карцін, прасякнутых любоўю да народа: «Карагод у Курскай губерні» (1860), «Калядкі на Украіне» (1864), «Збор нядоімак на сяле» (1886), «Бяленне палатна» (1874). Выканаў ілюстрацыі да паэм Т.Шаўчэнкі «Гайдамакі» (1886), «Нявольнік» (1887), баек І.Крылова (1864) і інш.
парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў дыскаміцэтаў. Уключае 2—3 сям. (труфелевыя, тэрфезіевыя, элафаміцэтавыя), больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах цёплага ўмеранага клімату Еўразіі і Амерыкі. Сапратрофы, Мікарызаўтваральнікі. Растуць у глебе пераважна ў дубровах, радзей у мяшаных лясах. Некат. ядомыя. На Беларусі трапляюцца 4 віды з родаў труфель, гіднотрыя, стэфензія.
род дыскаміцэтаў сям. труфелевых. Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Утвараюць мікарызу з арэшнікам, букам, дубам, грабам. На Беларусі 1 від — Т. белаваты (T. borchü). Трапляецца ў мяшаных і лісцевых лясах у багатай перагноем глебе, пладаносіць са жн. па лістапад.
Пладовыя целы падземныя. памерам ад ляснога арэха да буйнога клубня бульбы (Maca да 1 кг), акруглыя, з гузаватай паверхняй, мясістыя ці храсткаватыя, пакрытыя звонку абалонкай (перыдыем). Міцэлій пры выспяванні пладовых цел знікае. Тканка грыба на разрэзе мае мармуровы малюнак. з цёмных і светлых (на якіх размешчаны сумкі з 1—8 аскаспорамі) пражылак. Некат. Т. ядомыя: белаваты, зімовы (T. brumale). летні (T. aestivuni) і інш.Найб. каштоўны Т. чорны (T. melanosporum) культывуюць у Францыі. З-за пладовых цел да Т. таксама адносяць грыбы інш. родаў [напр., стэфензія. гіднотрыя Цюляна (Hydnotria tulasnei), або Т. чырвона-буры].
ТРУ́ХАН Іван Іванавіч (11.12.1915, в. Каменка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.2000),
бел. вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Канд.геагр.н. (1949), праф. (1977). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1938), Вышэйшую парт. школу (1946). У 1950—53 прарэктар, у 1962—65 рэктар Бел. ін-та нар. гаспадаркі. У 1965—67 дырэктар НДІ эканомікі і эканам.-матэм. метадаў. У 1953—62 і 1967—84 у БДУ. Навук. працы па геаграфіі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
ТРУХА́НАЎ Пётр Сцяпанавіч (16.6.1910, Рыга — 14.8.1992),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 2-м Бел. фронце. Старшы сяржант Т. вызначыўся 27.6.1944 у баі каля в. Стайкі Магілёўскага р-на, дзе адным з першых фарсіраваў Дняпро, агнём з кулямёта забяспечыў пераправу роты, у крытычны момант бою закрыў сваім кулямётам амбразуру варожага дзота. Пасля вайны працаваў на чыгунцы.
ТРУХА́НАЎ Юрый Уладзіміравіч (8.12.1929, С.-Пецярбург — 2.2.1999),
бел. акцёр.
Засл. арт. Беларусі (1980). Вучыўся ў Ленінградскім тэатр. ін-це (1953—55). З 1955 працаваў у рас. т-рах. У 1962—80 акцёр Магілёўскага абл.драм.т-ра. Выканаўца пераважна драм. і камед. роляў. Імкнуўся выявіць шматграннасць характараў, перадаць унутр. склад душы і своеасаблівасць знешняга аблічча. Сярод роляў у Магілёўскім т-ры: Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Хлынаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Гадун («Разлом» Б.Лаўранёва), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В.Розава), Лейстэр («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Сагамор («Мільянерка» Б.Шоу) і інш.
горад на З Перу. Адм. ц. дэпартамента Лібертад. Засн. ў 1534. Каля 600 тыс.ж. (2001). На Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр перапрацоўкі цукр. трыснягу, бавоўны, рысу, кавы. Прам-сць: харч., хім., гарбарная; вытв-сць эл.-абсталявання, буд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры, музеі, у т. л. археалагічны. Арх. Помнікі 17—18 ст. Пацярпеў ад землетрасення ў 1970.
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пад карой пераважна хвойных дрэў. На Беларусі 2 віды, найб. трапляецца Т. плоскі (Pytho depressus).
Даўж. да 20 мм. Цела плоскае, чорнае з метал. зялёным, фіялетавым або чырв. бляскам; брушка, вусікі і ногі чырв.-карычневыя. Вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя, патоўшчаныя на верхавінцы. Галава выцягнута ў галаватрубку. Кормяцца гніючым лубам, некат. драпежнікі. Лічынкі (даўж. да 30 мм) прадаўгаватыя, плоскія, карычняватыя або жоўтыя, з 2 вырастамі на заднім канцы цела. Развіццё. ад яйца да імага некалькі гадоў.
ТРУХНО́Ў Рыгор Маркавіч (15.10.1908, в. Шамкі Крупскага р-на Мінскай вобл. — 26.11.1986),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Удзельнік Вял.Айч. вайны. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1934). У 1934—38 настаўнічаў у Барысаве. З 1946 -выкладаў у БДУ. Даследаваў гісторыю Германіі і сав.герм. адносіны ў 1-й пал. 20 ст.
Тв.:
Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). Мн., 1959;
Революционный подъем в Германии (конец 1918 — середина 1921 г.). Мн., 1963;
Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг.Мн., 1969;
Поучительные уроки истории: Три советско-германские договора (1922—1926 гг.). Мн., 1979;
Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.). Мн., 1982.