ТРУХА́НАЎ Юрый Уладзіміравіч (8.12.1929, С.-Пецярбург — 2.2.1999),

бел. акцёр.

Засл. арт. Беларусі (1980). Вучыўся ў Ленінградскім тэатр. ін-це (1953—55). З 1955 працаваў у рас. т-рах. У 1962—80 акцёр Магілёўскага абл. драм. т-ра. Выканаўца пераважна драм. і камед. роляў. Імкнуўся выявіць шматграннасць характараў, перадаць унутр. склад душы і своеасаблівасць знешняга аблічча. Сярод роляў у Магілёўскім т-ры: Каравай («Таблетку пад язык» А.​Макаёнка), Хлынаў («Гарачае сэрца» А.​Астроўскага), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.​Горкага), Прысыпкін («Клоп» У.​Маякоўскага), Гадун («Разлом» Б.​Лаўранёва), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.​Зорына), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В.​Розава), Лейстэр («Марыя Сцюарт» Ф.​Шылера), Сагамор («Мільянерка» Б.​Шоу) і інш.

Г.​Р.​Герштэйн.

т. 15, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)