род дыскаміцэтаў сям. труфелевых. Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Утвараюць мікарызу з арэшнікам, букам, дубам, грабам. На Беларусі 1 від — Т. белаваты (T. borchü). Трапляецца ў мяшаных і лісцевых лясах у багатай перагноем глебе, пладаносіць са жн. па лістапад.
Пладовыя целы падземныя. памерам ад ляснога арэха да буйнога клубня бульбы (Maca да 1 кг), акруглыя, з гузаватай паверхняй, мясістыя ці храсткаватыя, пакрытыя звонку абалонкай (перыдыем). Міцэлій пры выспяванні пладовых цел знікае. Тканка грыба на разрэзе мае мармуровы малюнак. з цёмных і светлых (на якіх размешчаны сумкі з 1—8 аскаспорамі) пражылак. Некат. Т. ядомыя: белаваты, зімовы (T. brumale). летні (T. aestivuni) і інш.Найб. каштоўны Т. чорны (T. melanosporum) культывуюць у Францыі. З-за пладовых цел да Т. таксама адносяць грыбы інш. родаў [напр., стэфензія. гіднотрыя Цюляна (Hydnotria tulasnei), або Т. чырвона-буры].