ТРУХІ́ЛЬЁ (Trujillo),

горад на З Перу. Адм. ц. дэпартамента Лібертад. Засн. ў 1534. Каля 600 тыс. ж. (2001). На Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр перапрацоўкі цукр. трыснягу, бавоўны, рысу, кавы. Прам-сць: харч., хім., гарбарная; вытв-сць эл.-абсталявання, буд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры, музеі, у т. л. археалагічны. Арх. Помнікі 17—18 ст. Пацярпеў ад землетрасення ў 1970.

т. 15, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)