ТРУ́ХАН Іван Іванавіч (11.12.1915, в. Каменка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.2000),

бел. вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Канд. геагр. н. (1949), праф. (1977). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1938), Вышэйшую парт. школу (1946). У 1950—53 прарэктар, у 1962—65 рэктар Бел. ін-та нар. гаспадаркі. У 1965—67 дырэктар НДІ эканомікі і эканам.-матэм. метадаў. У 1953—62 і 1967—84 у БДУ. Навук. працы па геаграфіі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

География Белоруссии. Мн., 1965 (у сааўт.);

Экономическая география Белоруссии. 2 изд., Мн., 1973.

т. 15, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)