ТРУХНО́Ў Рыгор Маркавіч (15.10.1908, в. Шамкі Крупскага р-на Мінскай вобл. — 26.11.1986),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1966), праф. (1967). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Удзельнік Вял. Айч. вайны. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1934). У 1934—38 настаўнічаў у Барысаве. З 1946 -выкладаў у БДУ. Даследаваў гісторыю Германіі і сав.герм. адносіны ў 1-й пал. 20 ст.

Тв.:

Германский вопрос на Лондонской репарационной конференции (16 июля — 16 августа 1924 г.). Мн., 1959;

Революционный подъем в Германии (конец 1918 — середина 1921 г.). Мн., 1963;

Классовая борьба в Германии в 1922—1923 гг. Мн., 1969;

Поучительные уроки истории: Три советско-германские договора (1922—1926 гг.). Мн., 1979;

Рапалло в действии: Из истории советско-германских отношений (1926—1929 гг.). Мн., 1982.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 15, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)