ТРУТО́ЎСКІ Канстанцін Аляксандравіч (9 2.1826, г. Курск, Расія — 29.3.1893),

украінскі і рускі мастак. У 1845—49 вольнаслухач Пецярбургскай АМ, з 1860 яе акадэмік. Аўтар жанравых карцін, прасякнутых любоўю да народа: «Карагод у Курскай губерні» (1860), «Калядкі на Украіне» (1864), «Збор нядоімак на сяле» (1886), «Бяленне палатна» (1874). Выканаў ілюстрацыі да паэм Т.​Шаўчэнкі «Гайдамакі» (1886), «Нявольнік» (1887), баек І.​Крылова (1864) і інш.

К.Трутоўскі Бяленне палатна. 1874.

т. 15, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)