ТРУХЛЯКІ́ (Pythidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пад карой пераважна хвойных дрэў. На Беларусі 2 віды, найб. трапляецца Т. плоскі (Pytho depressus).
Даўж. да 20 мм. Цела плоскае, чорнае з метал. зялёным, фіялетавым або чырв. бляскам; брушка, вусікі і ногі чырв.-карычневыя. Вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя, патоўшчаныя на верхавінцы. Галава выцягнута ў галаватрубку. Кормяцца гніючым лубам, некат. драпежнікі. Лічынкі (даўж. да 30 мм) прадаўгаватыя, плоскія, карычняватыя або жоўтыя, з 2 вырастамі на заднім канцы цела. Развіццё. ад яйца да імага некалькі гадоў.
С.Л.Максімава.
т. 15, с. 540
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)