ТРУ́ФЕЛЕВЫЯ (Tuberales),

парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў дыскаміцэтаў. Уключае 2—3 сям. (труфелевыя, тэрфезіевыя, элафаміцэтавыя), больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах цёплага ўмеранага клімату Еўразіі і Амерыкі. Сапратрофы, Мікарызаўтваральнікі. Растуць у глебе пераважна ў дубровах, радзей у мяшаных лясах. Некат. ядомыя. На Беларусі трапляюцца 4 віды з родаў труфель, гіднотрыя, стэфензія.

т. 15, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)