найбольш пашыраная малагабарытная электронная вылічальная машына, створаная на базе мікрапрацэсара. Бываюць убудаваныя, бартавыя, персанальныя, настольныя, партатыўныя, прафесіянальныя і бытавыя. Акрамя мікрапрацэсара, маюць блокі памяці (пастаяннай і аператыўнай), сродкі сувязі з перыферыйнымі прыладамі (у т.л. ўводу-вываду інфармацыі), пульт кіравання (напр., дысплей з клавіятурай). Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аўтам. і аўтаматызаванага кіравання, напр., тэхнал. працэсамі, у якасці тэрміналаў для сувязі з выліч. цэнтрамі калектыўнага карыстання або камп’ютэрнымі сеткамі, для абсталявання аўтаматызаваных рабочых месцаў, а таксама ў якасці персанальных ЭВМ.
інструмент з дакладным (мікраметрычным) вінтом для вымярэння лінейных памераў кантактным спосабам. Бывае некалькіх тыпапамераў для вымярэння даўжынь ад 0 да 25 мм, ад 25 да 50 ммі г.д. Цана дзялення ад 0,001 да 0,01 мм, мяжа вымярэння да 2000 мм.
Адрозніваюць М.: гладкія — для вымярэння вонкавых памераў дэталей; ліставыя з цыферблатам — для вымярэння таўшчыні лістоў і стужак; трубныя — для вымярэння таўшчыні сценак і труб; зубамерныя — для вымярэння даўжыні агульнай нармалі зубчастых колаў. Ёсць М. з плоскімі, разьбовымі і шаравымі ўстаўкамі для вымярэння дэталей з мяккіх матэрыялаў, стандартных рэзьбаў, сферычных паверхняў і інш.
вострая кантагіёзная воспападобная вірусная хвароба трусоў. Зрэдку хварэюць зайцы. Пашкоджваюцца лімфатычныя вузлы, кроў, селязёнка, скура, слізістыя абалонкі. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Аўстраліі; у Еўропу занесены ў 1952. На Беларусі з 1980.
Узбуджальнік — ДНК-змяшчальны вірус. Заражэнне кантактнае, аэрагеннае, праз кармы і інш.Асн. пераносчыкі — насякомыя-крывасмокі. Прыкметы: кан’юнктывіт, ацёчнае апуханне (інфільтрацыя) падскурнай клятчаткі ў вобласці галавы, вушэй, ануса і вонкавых палавых органаў; воспападобная вузельчыкавая высыпка на целе (пры вузельчыкавай форме). Ускладняецца архітам, пнеўманіяй. Звычайна мае лятальны вынік.
тып (па інш. класіфікацыях клас, атрад) прасцейшых. 2 класы (атр.): міксаспоравыя (Myxosporea) і актынаміксідыі, або актынаспоравыя (Actinosporea). Паразітуюць у поласцях, тканках або клетках беспазваночных і ніжэйшых пазваночных жывёл (пераважна рыб, радзей земнаводных і паўзуноў).
Памеры ад 15 мкм да 11 мм. У жыццёвым цыкле 2 стадыі: паразітычная вегетатыўная (трафонт) і рассяляльная (спора). Трафонт мае 2 тыпы ядраў і 2 тыпы клетак — вегетатыўныя і генератыўныя; размнажаецца бясполым шляхам. Вегетатыўныя формы — рухомыя шмат’ядзерныя плазмодыі з вегетатыўнымі ядрамі і генератыўнымі клеткамі, што актыўна перамяшчаюцца ўнутры плазмодыя. З генератыўных клетак пасля дзяленняў (апошняе з якіх меёз) утвараюцца шматклетачныя споры (дыяметр да 25 мкм). Калі спора трапляе ў арганізм жывёлы-гаспадара, з яе вызваляецца амёбападобны зародак, які перамяшчаецца да месца паразітавання. У тканкавых М. плазмодыі нерухомыя, часта абкружаныя цыстай (дыяметр да 6 см), утворанай злучальнай тканкай гаспадара.
Да арт.Міксаспарыдыі: А — плазмодыі са спорамі (1 — цэратамікса апендыкулята; 2 — лептатэка агіліс; 3 — хлараміксум лейдыгі); Б — спора (1 — зародак; 2 — ядры зародка; 3 — трубка; 4 — спіральная нітка).
венгерскі пісьменнік. Ганаровы чл. Венгерскай АН (з 1889). Скончыў Будапешцкі ун-т. Літ. поспех прынеслі зб-кіапавяд. «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамант. прозы М. Іокаі. Аўтар рэаліст. з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (1893—97), «Аблога Бестэрце» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гіст. «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатыр. завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклаў Я.Васілёнак.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;
МІКСАТРО́ФЫ [ад грэч. mixis змяшэнне + ...троф(ы)],
арганізмы са змяшаным харчаваннем, якое бывае аўтатрофнае — неарган. рэчывамі (хемасінтэз, фотасінтэз) і гетэратрофнае — арган. рэчывамі. М. — хларафіланосныя жгуцікавыя — аўтатрофныя арганізмы (гл.Аўтатрофы), якія ў забруджаных вадаёмах жывяцца арган. рэчывамі, што стымулюе іх рост і размнажэнне (некат. з іх могуць развівацца ў цемры, без фотасінтэзу). Некат. вышэйшыя зялёныя расліны (фотааўтатрофы) жывяцца таксама арган. рэчывамі (напр., расліны-паўпаразіты — званец, цяцюшнік і інш.). М. можна лічыць насякомаедныя расліны (расіца, тлушчанка і інш.), а таксама зялёныя мікатрофныя расліны (гл.Мікатрофы), якія засвойваюць у клетках гіфы грыбоў (напр., архідныя).
МІКСБО́РДЭР (ад англ. mix змешваць + border аблямоўка),
шматрадковая мяшаная пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падабраных так, каб іх цвіценне працягвалася з ранняй вясны да позняй восені. Ствараюць у выглядзе шырокіх (1,2—4 м) палос уздоўж жывых агароджаў, кветнікаў, будынкаў, дарожак і інш. Адрозніваюць М. аднабаковыя (расліны задняга плана найб. высокія) і двухбаковыя (высокія расліны ў цэнтры). Выкарыстоўваюць у зялёным будаўніцтве. Расліны падбіраюць па тэрмінах аблісцення і цвіцення, выш. (0,3—2 м), вонкавым выглядзе, спалучэнні колераў; высаджваюць палосамі ці ў выглядзе невял. груп, плям, геам. фігур. Дадаткова могуць выкарыстоўвацца малыя арх. формы (вазы, скульптуры, фантаны і інш.). Найб. эфектны М. з 2-га года пасадкі.