1) марское ветразевае аднамачтавае судна з касымі ветразямі. Адзін з відаў яхт. Мае 2—3 пярэднія трохвугольныя ветразі — кліверы. У ветразевым ваен. флоце — самы малы карабель.
2) Міжнар. таргі, пры якіх конкурс для прадаўца аб’яўляе пакупнік, а таксама ўстанаўлівае тэхн. і эканам. характарыстыкі тавару.
3) Прычапная частка паравоза для захоўвання запасу вады, паліва і размяшчэння дапаможных прыстасаванняў.
адна з буйнейшых шматпрофільных карпарацый ЗША. У розныя гады вытв-сць уключала буд-ва ваенна-марскіх суднаў, у т. л. атамных падлодак, авіяносцаў; запраўку атамных караблёў ядзерным палівам; рамонт і аднаўленне ўсіх тыпаў суднаў; буд-вавял. грузавых суднаў, ядзернага абсталявання, абсталявання для ГЭС; разведку, здабычу і ачыстку нафты і газу; буд-ва газаправодаў; выпуск с.-г. і дарожна-трансп. машын і абсталявання, кампанентаў грузавых і легкавых аўтамабіляў, буд. канструкцый, інструментаў, нафтапрадуктаў, хім. і с.-г. прадукцыі, упаковачных матэрыялаў; страхавыя аперацыі і інш.
Утворана ў 1943 пад назвай «Тэнесі гэс энд трансмішэн»; у 1961 набыла кампанію «Бей петролеум» і змяніла назву на «Тэнека ойл». З 1966 сучасная назва. У 1999 «Т.і.» падзялілася на кампаніі «Пектыў карпарэйшэн» (упаковачныя матэрыялы, дысплеі, маніторы і інш.) і «Тэнека атаматыў інк.» (дэталі для аўтамабіляў: эл. абсталяванне, амартызатары, глушыцелі і інш.), якія маюць шматлікія даччыныя кампаніі. Штаб-кватэра іх у г. Лейк-Форэст. У вытв-сці занята 23,2 тыс.чал. (1999).
вулканічны востраў у Атлантычным ак., у групе Канарскіх астравоў; тэр. Іспаніі. Пл. 1946 км². Выш. да 3718 м (дзеючы вулкан Тэйдэ). Клімат трапічны, пасатны. Вечназялёныя хмызнякі і лясы. Трапічнае земляробства (бананы, цытрусавыя, тытунь, вінаград і інш.). Рыбалоўства. Гал. горад і марскі порт — Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Нац. парк Тэйдэ. Кліматычныя курорты.
рака на У ЗША, левы прыток р. Агайо (бас.р. Місісіпі). Утвараецца ад сутокаў рэк Холстан і Фрэнч-Брод, якія сцякаюць з зах. схілаў Апалачаў. Даўж. 1050 км (ад вытоку р. Холстан 1470 км), пл.бас. 104 тыс.км². Разводдзе ў канцы зімы і вясной, нізкая межань летам. Сярэдні расход вады ў вусці 1800 м³/с. Сцёк Т. амаль поўнасцю зарэгуляваны сістэмай вадасховішчаў (найб. — Кентукі). Комплекс ГЭС, ЦЭС, АЭС. Суднаходная ад вытокаў дзякуючы абвадным каналам і шлюзам. На Т. — гарады Ноксвіл, Чатануга, Флорэнс.
штат на Пд ЗША. Пл. 109,4 тыс.км². Нас. 5483,5 тыс.чал. (2000). Адм. ц. — г.Нашвіл. Вял. гарады і прамысл. цэнтры — Мемфіс, Ноксвіл, Чатануга. Усх.ч. штата займаюць Апалачскія горы, на З — нізіна р. Місісіпі, паміж імі ўзгорыстае плато Камберленд. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. каля 4 °C, ліп. каля 25 °C. Ападкаў 1100—1200 мм за год. Гал. рэкі Тэнесі і Камберленд. На схілах гор — лісцевыя лясы (дуб, гікоры, цёмная таполя і інш.). Нац. парк Грэйт-Смокі-Маўнтынс Індустр.-агр. штат. У даліне р. Тэнесі комплекс электрастанцый (ГЭС, ЦЭС і АЭС). Вядучыя галіны прам-сці: хім. (вытв-сць угнаенняў, карбіду кальцыю, азотных злучэнняў, штучных валокнаў, выбуховых рэчываў і інш.), атамная. каляровая металургія, маш.-буд. (эл./v-abbr>-тэхн./v-abbr>, с.-г. машыны, аўтамабілі), дрэваапр., тэкст., харч., паліграф. і інш. У горназдабыўной прам-сці — здабыча кам. вугалю, фасфарытаў, цынку, медзі, мармуру. З галін сельскай гаспадаркі найб. развіта жывёлагадоўля, асабліва буйн. раг. жывёлы і свіней Гал. таварныя культуры — тытунь і соя, вырошчваюць таксама кукурузу, пшаніцу, бавоўнік, кармавыя травы. Садоўніцтва Турызм. Транспарт аўтамаб., чыгуначны. Суднаходства па рэках Місісіпі і Тэнесі.
ТЭНЗАДА́ТЧЫК (ад лац. tensus напружаны, нацягнуты + датчык),
вымяральны пераўтваральнік дэфармацыі цвёрдага цела, выкліканай мех. напружаннямі, у сігнал (звычайна электрычны), прызначаны для далейшай перадачы, пераўтварэння і рэгістрацыі. Выкарыстоўваецца для вымярэння мех. напружанняў, дэфармацый цвёрдага цела і інш.Найб. пашыраны Т. супраціўлення на аснове тэнзарэзістараў.
матэматычны аб’ект, які абагульняе паняцці скаляра, вектара і матрыцы. Тэрмін з’явіўся ў механіцы ў сярэдзіне 19 ст. пры апісанні пругкіх дэфармацый цел. У кожнай сістэме каардынат задаецца пэўнай сукупнасцю лікаў (кампанентаў), якія ўзяты ў пэўным парадку і змяняюцца паводле спец. законаў пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой. Напр., у 3-мернай прасторы Т. задаецца 3r лікамі, дзе лік r — ранг Т. Аперацыі над Т. вывучае тэнзарная алгебра (гл.Тэнзарнае злічэнне).
раздзел матэматыкі, які вывучае тэнзары сродкамі лінейнай алгебры і матэм. аналізу; развіццё і абагульненне вектарнага злічэння і тэорыі матрыц. Падзяляецца на тэнзарную алгебру (вывучае аперацыі над тэнзарамі) і тэнзарны аналіз (вывучае тэнзарныя палі — сукупнасці тэнзараў аднаго і таго ж тыпу, зададзеных у кожным пункце прасторы).
Першапачатковыя ідэі Т.з. з’явіліся ў К.Гаўса і Б.Рымана ў сувязі з задачамі дыферэнцыяльнай геаметрыі. Як навука Т.з. аформілася ў працах італьян. матэматыкаў Г.Рычы-Курбастра і Т.Леві-Чывіта. Найб. інтэнсіўна развіваецца са з’яўленнем адноснасці тэорыі. Выкарыстоўваецца ў розных раздзелах матэматыкі, у механіцы, электрадынаміцы, тэарэт. фізіцы.
Літ.:
Кочин Н.Е. Векторное исчисление и начала тензорного исчисления. 9 изд. М., 1965;
Рашевский П.К. Риманова геометрия и тензорный анализ. 3 изд. М., 1967;
Акивис М.А., Гольдберг В.В. Тензорное исчисление. 2 изд. М., 1972;
Мантуров О.В. Элементы тензорного исчисления. М., 1991.
ТЭНЗАРЭЗІ́СТАР (ад лац. tensus напружаны, нацягнуты + рэзістар),
рэзістар, які мяняе сваё эл. супраціўленне пры дэфармацыі расцяжэння ці сціскання (гл.Тэнзарэзістыўны эфект). Адрозніваюць Т. металічныя (вырабляюць з дроту ці фольгі ў выглядзе рашотак) і паўправадніковыя (у выглядзе пласцін ці эпітаксіяльных плёнак). Выкарыстоўваецца як адчувальны элемент у тэнзадатчыках, а таксама ў пераўтваральніках ціску ці мех. напружання ў эл. сігнал., напр., у мікрафонах і гуказдымальніках.
змена эл. супраціўлення цвёрдага правадніка (металу, паўправадніка) у выніку яго дэфармацыі.
Асн. характарыстыка — каэф. тэнзаадчувальнасці k = (∆ρ/ρ)/(∆l/l), дзе ∆l/l — адносная змена даўжыні l узору пад Дзеяннем прыкладзенай нагрузкі ў пэўным напрамку, ∆ρ/ρ — адносная змена ўдзельнага эл. супраціўлення р уздоўж гэтага напрамку. Для металаў і сплаваў на аснове нікелю, малібдэну, плаціны k = 2—14, для паўправаднікоў (германію, крэмнію і інш.) k = 100—200. Т.э. абумоўлены зменай міжатамных адлегласцей пры дэфармацыі, што прыводзіць да змены структуры энергет. зон крышталя. Апошняе выклікае змену канцэнтрацыі носьбітаў току (электронаў праводнасці, дзірак), іх эфектыўнай масы, пераразмеркаванне іх паміж энергет. максімумамі ў зоне праводнасці і мінімумамі ў валентнай зоне (гл.Зонная тэорыя). Дэфармацыя таксама ўплывае на працэсы рассеяння носьбітаў цераз змену спектра фанонаў і генерацыю новых дэфектаў у крышталях. Т.э. выкарыстоўваецца ў тэнзадатчыках супраціўлення.