Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак.

1. што. Выкраіць, падганяючы да таго, што было скроена раней; паправіць выкраенае. Падкроіць рукаў. Падкроіць фальбону.

2. чаго. Разм. Нарэзаць дадаткова (пра хлеб, каўбасу і пад.). Падкроіць хлеба.

падкро́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падкройваць.

падкро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкроіць.

падкруглі́ць, ‑круглю, ‑кругліш, ‑кругліць; зак., што.

Крыху, злёгку закругліць, акругліць.

падкругля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падкругліць.

падкрухма́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкрухмаліць.

падкрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Крыху, злёгку або дадаткова накрухмаліць. Падкрухмаліць каўнерык.

падкрухма́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкрухмальваць — падкрухмаліць.

падкрухма́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падкрухмальваць.

падкрухма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкрухмаліць.