падко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкаціць (у 1, 2 і 4 знач.).
падко́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкасіць (у 1, 2 знач.).
падко́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падкошваць — падкасіць (у 1, 3 знач.).
падко́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падкасіцца.
2. Зал. да падкошваць.
падко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкасіць.
падкрада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да падкрасціся.
падкра́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да падкрасціся.
падкра́навы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад кранам, прызначаны для яго перасоўвання. [Каленскі:] — Правялі сюды [у порт] падкранавыя і пад’язныя чыгуначныя лініі, звязаныя з агульнай магістраллю на станцыі Пхоў. В. Вольскі.
падкра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; ‑крадзёмся, ‑крадзяцеся; пр. ‑краўся, ‑кралася; зак.
Наблізіцца, падысці крадком, непрыкметна, паціху. [Рыль] туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Колас. Аднойчы да калючай агароджы лагера падкраліся трое падлеткаў. Новікаў. // Надысці, настаць неўзаметку (аб здарэннях, з’явах і пад.). Падкралася старасць. Падкралася восень. Падкраўся страх. □ Паволі і непрыкметна падкраўся вечар. Бажко.
падкро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкроіць.