Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падко́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да падкоса; які мае падкосы. Падкосная сцяна.

падко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падкоўваць — падкаваць (у 1 знач.).

падко́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ладкавацца.

2. Зал. да падкоўваць.

падко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкаваць.

падко́ўдранік, ‑а, м.

Спецыяльны чахол на коўдру або прасціна, якая падшываецца да коўдры. [Люба] нацягнула на падушку новую навалачку, паклала коўдру з новым падкоўдранікам. Чорны.

падко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.

1. Памянш. да падкова.

2. Тое, што і падкова (у 2 знач.).

падко́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для падкоў. Падкоўнае жалеза.

падко́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкаціць (у 1, 2 знач.).

падко́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падкочваць — падкаціць (у 1, 2 знач.) і падкочвацца — падкаціцца (у 1, 2 знач.).

падко́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падкаціцца.

2. Зал. да падкочваць.