Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падко́п, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падкапа́ць (у 1 знач.) і падкапацца.

2. Падземны ход. План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпадаў. Колас.

3. часцей мн. (падко́пы, ‑аў); перан. Разм. Інтрыгі з мэтай пашкодзіць каму‑н. Падкопы імперыялістаў. □ А нарэшце, чаму.. [Гукану] здаецца, што запіска Яраша — нейкі падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесіі яшчэ гады два назад. Шамякін.

падко́паны,

гл. падкапаны.

падко́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкопваць.

падко́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падкапацца.

2. Зал. да падкопваць.

падко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкапа́ць.

падко́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкопваць — падкапаць.

падко́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падкопу (у 1 знач.). Падкопныя работы.

падко́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Падкоркавыя нервовыя цэнтры.

падко́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад карой паўшар’яў галаўнога мозга. Падкоркавыя цэнтры.

падко́рм, ‑у, м.

Тое, што і падкормка. [Старшыня:] — Сарвеш ты мне надоі, Восіп Фёдаравіч, з такім падкормам. Шамякін.