паяда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. паядаць (у 2 знач.).
паяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да паесці (у 1 знач.).
2. Есці, з’ядаць. Многія насякомыя пішчаць лясную расліннасць, і таму птушкі, якія паядаюць гэтых шкоднікаў, вельмі карысным. Гавеман.
паядране́ць, ‑ее; зак.
Стаць больш ядраным. За ноч яшчэ паядранеў марозік. Грахоўскі. Здаецца, адразу пахаладнелі доўгія чорныя воблакі на далёкім краі неба; астылі, паядранелі імшары. Пташнікаў.
паяды́нак, ‑нка, м.
Баявая сутычка двух праціўнікаў. Паядынак, відаць, быў няроўны: адна з варожых куль скасіла .. [дзядзьку]. Якімовіч. Тут колісь у начной цішы Сышліся два на паядынак. Гурло. У спадчыну ад бацькі я атрымаў старога беркута з адным вокам, другое вока беркут страціў у паядынку з ваўком. Васілёнак. // У спартыўных спаборніцтвах — барацьба двух праціўнікаў. Лепшыя спартыўныя збудаванні беларускай сталіцы сталі месцамі цікавых паядынкаў. «Звязда». // перан. Наогул барацьба з кім‑, чым‑н. Свістам сініцы, хрустам ільдзінак Сцюжа з вясной пачала паядынак. Грахоўскі. Гутарка Андрэя з стар[астам] выступае як своеасаблівы паядынак, дзе зброяй праціўнікаў з яўляецца ідэалогія, светапогляд. Хромчанка.
паязджа́нін, ‑а, м.
Уст. Абл. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды‑н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, на ўсход. Чорны. Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. — Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, — сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна. Чыгрынаў. // Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане. Купала.
паязджа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да паязджанін.
паязны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да поезда. Паязны састаў. // Які абслугоўвае поезд. Паязная брыгада. Паязны майстар.
паялча́ць, ‑ае; зак.
1. Зрабіцца ёлкім, ялчэйшым.
2. З’ялчаць — пра ўсё, многае.
пая́льнік, ‑а, м.
Ручны інструмент для паяння.
пая́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паяння. Паяльная справа. // Прызначаны для паяння. Паяльная лямпа.