Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прыкляпаць што‑н. да чаго‑н.

2. Закляпаць шчыльней, мацней.

падко́ва, ‑ы, ж.

1. Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. Верхавыя падковы. □ Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў. Скрыган. // перан. Тое, што нагадвае форму такой пласціны. За домам — прастор сенажацяў аж да спавітай смугой падковы лесу. Навуменка. Невялічкая рэчка падковай агінала гуту. Гурскі.

2. Металічная пласцінка дугападобнай формы, якая прыбіваецца пад абцас абутку. Гаворачы,.. [Андрэй Клыга] паволі хадзіў па краі сцэны, грузна згінаючы ногі ў каленях і бразгаючы па сухіх дошках адстаўшымі падковамі ботаў. Чорны.

падко́ваны,

гл. падкаваны.

падковападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Такой формы, як падкова, падобны на падкову. Падковападобная бухта.

падко́л, ‑у, м.

Разм. З’едлівыя, непрыемныя словы, насмешка. Новікаў не падняў галавы ад работы, нібы і не чуў, што сказаў Рыгор, нібы не заўважыў падколу. Арабей.

падко́латы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкалоць ​1.

падко́лванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падколваць ​1.

падко́лвацца 1, ‑аецца; незак.

Незак. да падкалоцца.

падко́лвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да падколваць ​1.

падко́лвацца 3, ‑аецца; незак.

Зал. да падколваць ​2.

падко́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкалоць ​1.

падко́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкалоць ​2.

падко́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкалоць ​1.