Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́шпарт, ‑а, М ‑рце; мн. пашпарты, ‑оў; м.

1. Дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка. Савецкі пашпарт. Замежны пашпарт. Атрымаць пашпарт.

2. Пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра якое‑н. абсталяванне, машыну, прадмет хатняга ўжытку і пад. Пашпарт станка. // Рэгістрацыйнае пасведчанне на кожную адзінку транспарту. Пашпарт веласіпеда. Тэхнічны пашпарт аўтамабіля. // Спец. Запіс з рэгістрацыяй якіх‑н. фактаў, дакладных звестак.

•••

Воўчы пашпарт — тое, што і воўчы білет (гл. білет).

[Фр. passeport.]

па́шпартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пашпарта. Пашпартны бланк. // Звязаны з выдачай пашпартоў. Пашпартны стол. Пашпартная сістэма.

пашпартызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пашпартызаваць.

пашпартызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да пашпартызаваць.

пашпартызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) пашпартызацыю каго‑, чаго‑н., увесці (уводзіць) дзе‑н. пашпартызацыю. Пашпартызаваць абсталяванне. Пашпартызаваць дыялекталагічныя матэрыялы.

пашпартыза́цыя, ‑і, ж.

Увядзенне сістэмы пашпартоў, забеспячэнне пашпартамі; складанне пашпартоў на што‑н. Пашпартызацыя насельніцтва. Пашпартызацыя абсталявання.

пашпарты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Асоба, якая займаецца прапіскай пашпартоў (у 1 знач.).

пашпарты́стка, ‑і, ДМ ‑стцы; Р мн. ‑стан; ж.

Жан. да пашпартыст.

пашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Хутка пайсці або паехаць. [Бацька] возьме .. два дубцы, баначку чарвякоў .. і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі. Брыль. Сцёпка адбег ад сянец, пераскочыў цераз плот і пашпарыў па градах. Хомчанка.

пашпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Пачаць шпацыраваць.

2. Шпацыраваць некаторы час. Віця пашпацыраваў па тратуарах, набываў у парку, а весялей не стала. Якімовіч.