Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пашле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Рабіцца, станавіцца пошлым або больш пошлым. На вачах хлопец пашлее.

пашлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. каго. Шлёпаць некаторы час; шлёпнуць некалькі разоў. Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна.., а потым пашлёпаў Сцёпку па плячы і сказаў: — Трэба, брат, многа павучыцца, каб ведаць маленькае. Колас.

2. Пайсці шлёпаючы. Мар’яна адчыніла вароты, каровы ўвайшлі ў двор, Зміцер босымі нагамі пашлёпаў за імі. Чарнышэвіч.

пашлёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку шлёпаць. Пашлёпваць сябе па жываце.

пашліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

1. Апрацаваць шліфоўкай. Засталося пашліфаваць некалькі дэталей.

2. і без дап. Шліфаваць некаторы час.

пашлы́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Шлындаць некаторы час.

пашля́к, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто робіць або гаворыць пошласці; пошлы чалавек. [Іван Васільевіч:] — Вольга, ты не скажаш, што калі-небудзь я быў пашляком. І гэта была не пошлая сувязь. Шамякін.

пашля́ціна, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Што‑н. вельмі пошлае. «Калі .. [Лапата] будзе плесці пашляціну, — думаў Вішнёў, — я яму скажу: «Змоўкні». Грамовіч.

пашля́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. пагард. Жан. да пашляк.

пашмальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Разм. Зашмальцаваць усё, многае.

пашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм.

1. Намазаць; нацерці. — Ты б іх хоць шмальцам ці алеем пашмаравала .. — кажа бабка, мацаючы маміны рукі. Каліна.

2. і без дап. Шмараваць некаторы час. Косцік крыху змёў гразь шчоткаю, тую, якая паддавалася, а тую, якая сядзела моцна, замазаў гуталінам. Пашмараваў яшчэ крыху шчоткаю. Паставіў боты. Арабей.