Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пачэ́рнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пачарніць.

пачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Чэрпаць некаторы час.

пачэ́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пачэснага (у 2 знач.).

пачэ́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца павагай, пашанай; ганаровы. Каманда парахода на чале з яе капітанам адносілася да нас як да пачэсных сваіх гасцей. Сяргейчык.

2. Які робіць гонар каму‑н. Пачэсны абавязак. Пачэснае заданне. Пачэснае месца. □ Захоплены ідэямі гуманізму, беларускі вучоны ўзяўся за нялёгкую, але пачэсную справу выдання кніг на роднай мове. С. Александровіч. // Які не парушае годнасці каго‑, чаго‑н. Пачэсны мір.

па́ша, ‑ы, ж.

Месца, дзе пасецца жывёла; выпас. Аднекуль данеслася звонкае лясканне пугі пастуха, які збіраў па вёсцы кароў на пашу. Хадкевіч. Наступіла вясна, жывёла выйшла на пашу, на лугі. Марціновіч.

пашаба́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Разм. Кончыць або перапыніць работу. Цесляры пашабашылі, пайшлі абедаць.

пашаве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Час ад часу, злёгку шавяліцца. Лісце на дрэвах пашавельвалася.

пашаве́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або чым.

Час ад часу, злёгку шавяліць. Малое спала і толькі губкамі пашавельвала. Лобан. Вецярок злёгку пашавельвае .. [Сцяпанаў] пасівелы чуб. Пестрак.

па́шавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пашы. Пашавыя ўгоддзі. // Звязаны з кармленнем, утрыманнем жывёлы на пашы. Пашавы перыяд. Пашавая жывёлагадоўля.

пашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.

Злёгку парухацца, паварушыцца. У калысцы пашавялілася дзіця. □ Ціхан быццам ачнуўся, пашавяліўся, але застаўся на месцы. Сташэўскі.